Крымскі мост пашкоджаны: у яго ўрэзаўся плывучы кран
08.09.2018 13:25
—
Разное

Крымскі мост. Фота: УНІАН
Крымскі мост пашкоджаны ў выніку сутыкнення з плывучым кранам. Як піша meduza.io са спасылкай на расійскія СМІ, кран сарваўся з якара праз моцны вецер і ўрэзаўся ў адну з апораў моста.
Гэты інцыдэнт адбыўся раніцай 8 верасня. Страла крана пашкодзіла мачту асвятлення моста і пагнула некалькі метраў бар’ернай агароджы.
Рух на адным з участкаў Крымскага моста часова абмежавалі. Калі яго адновяць, пакуль невядома.