Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

Источник материала:  
07.09.2018 — Разное
Раней неаднаразова судзімы, у тым ліку за незаконны абарот наркатычных рэчываў, жыхар Смаргоні захоўваў у гаспадарчай пабудове амаль 38 грамаў высушанай макавай саломкі.
Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

* * *

Чацвёра мужчын – гэта сіла. Але іншым разам яна выкарыстоўваецца не для добрых спраў. Раней судзімыя вывалаклі з чужога падворка зварачны апарат. Вядома ж, не для таго, каб выконваць зварачныя работы.

* * *

Мужчына падштурхоўваў дзяўчыну да дачы хабару службовай асобе ў памеры 100 долараў ЗША за спрыяльнае вырашэнне пытання. Дзяўчына перадала свайму добраахвотнаму памочніку неабходную суму грошай, якія ён выкарыстаў на ўласныя патрэбы. Узбуджаны крымінальныя справы за ашуканства і падштурхоўванне чалавека да дачы хабару службовай асобе.

* * *

Узбуджана крымінальная справа супраць жыхара Мядзельскага раёна, які працаваў механізатарам на Смаргоншчыне, у гаспадарцы “Саўбел-2016”. Эканомячы паліва падчас выканання сельскагаспадарчых работ, мужчына за пэўны адрэзак часу зліў з бака замацаванага за ім трактара не менш 860 літраў дызельнага паліва. Гаспадарцы быў прычынены ўрон амаль на 900 рублёў.

* * *

Вясковая кабета, якая не мае пастаяннага месца жыхарства, наведалася ў гасці да знаёмай. Калі тая адлучылася на некалькі мінут, госця выкарыстала зручны момант і ўкрала 50 рублёў, якія потым патраціла на свае патрэбы.

* * *

Узбуджана крымінальная справа супраць прызыўніка, які ўхіляўся ад мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую вайсковую службу. Юнаку прыходзілі павесткі, якія ён ігнараваў. Потым прызыўнік тлумачыў, што забываўся пра іх.

* * *

Жанчына распівала спіртныя напіткі з мужчынам і ў зручны момант украла ў яго банкаўскую пластыкавую картку. Ведаючы пін-код, які захоўваўся побач з карткай, зладзейка здымала ў банкамаце грошы, купляла ў магазіне харчовыя прадукты.

* * *

Пенсіянерка атрымлівала незаконна грошы, якія налічваліся яе мужу, інваліду 1 групы, хаця мужчыны на той час не было ў жывых. Так здарылася таму, што не былі пададзены звесткі ў сацыяльную службу.

* * *

На прысядзібным участку дома, пакінутага маці ў спадчыну, сын пасеяў і вырасціў 24 кусты каноплі, з якіх вырабляюць наркатычнае рэчыва - марыхуану.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

←Вольский в Гродно: Можно эмигрировать, а можно оставаться и ждать - российские танки или победу демократии и прогресса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика