7 верасня ў Беларусі будзе да 27 градусаў цяпла
06.09.2018 13:37
—
Разное

Фота: pixabay.com
У пятніцу, 7 верасня, ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе ўсходні ўмераны.
Уначы слупок тэрмометра пакажа +10...+16 градусаў, удзень ён падымецца да 21-27 вышэй за нуль.
Цёплае надвор'е захаваецца ў нашай краіне і на бліжэйшых выходных.