Ваенны камісар Смаргонскага райваенкамата ўдастоены дзяржаўнай узнагароды
06.09.2018
—
Разное
Ваенны камісар Смаргонскага райваенкамата падпалкоўнік Леанард Гружэўскі ўдастоены высокай дзяржаўнай узнагароды – медаля “За выратаванае жыццё”.
Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Напачатку лютага гэтага года Леанард Іванавіч выратаваў 9-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд на вадаёме па вул. Гагарына ў Смаргоні.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.