У Слоніме павесіўся 20-гадовы вайсковец
Фота: pixabay.com
5 верасня ў адной з вайсковых часцей Слонімскага гарнізона учыніў самагубства шараговец А. Арлоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Хлопцу было 20 гадоў, да заканчэння службы яму заставалася крыху больш за паўгода.
Паведамляецца, што прычынай суіцыду сталі асабістыя абставіны, не звязаныя з вайсковай службай.
Праверку па гэтым факце вядзе Следчы камітэт, у вайсковай часці працуе камісія Міністэрства абароны.
Сайт hronika.by удакладняе, што юнак зачыніўся і павесіўся ў памяшканні, дзе захоўваюцца інструменты.
Дарэчы, аналагічны выпадак ужо быў у гэтай самай часці пяць гадоў таму. У снежні 2013 года тут знайшлі павешаным 20-гадовага вайскоўца тэрміновай службы. Асноўнай версіяй тады таксама разглядалі самагубства па асабістых матывах.