У Мінскім раёне шукаюць мужчыну, які чапляўся да сямігадовай дзяўчынкі

Фота: uvd-mo.gov.by
2 верасня ў міліцыю звярнуўся жыхар аграгарадка Хацежына Мінскага раёна. Мужчына заявіў, што невядомы, які назваўся доктарам, чапляўся да яго маленькай дачкі.
Па словах бацькі, якія перадае прэс-служба міліцыі, яго сямігадовая дачка гуляла на вуліцы. Да яе падышоў невядомы мужчына, сказаў, што ён доктар і яму трэба яе агледзець "ад вірусаў". Потым незнаёмец завёў дзяўчынку за будынак электрашчытавой, зняў з яе споднюю бялізну, стаў аглядаць і абмацваць. Потым зламыснік апрануў дзіця і ўцёк на ровары. Дзяўчынка, вярнуўшыся дадому, распавяла пра доктара бацькам.
Міліцыя абнародавала фатаздымак, дзе бачны мужчына, якога шукаюць. Тых, хто пазнаў маладога чалавека на ровары або мае якую-небудзь інфармацыю пра яго месцазнаходжанне, просяць затэлефанаваць на нумары: 8 017 268-88-02, 8 029 686-76-90, 8 025 691-44-90, 8 029 507-86-40 або 102.