У Мінску грузавік сутыкнуўся з аўтобусам, які стаяў на прыпынку (фота, відэа)
05.09.2018 20:40
—
Разное

Фота: ДАІ
У Мінску грузавік MAN сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам, які стаяў на прыпынку. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 5 верасня на Партызанскім праспекце. Як інфармуе сайт sb.by са спасылкай на ДАІ, 59-гадовы кіроўца грузавіка не адсачыў бакавы інтэрвал і зачапіў аўтобус. Удар быў моцны, і ад аўтамабіля MAN адарвалася будка, якая ўпала на суседнюю паласу руху, дзе пашкодзіла Audi.
Ніхто з людзей у ДТЗ не пацярпеў. Праводзіцца праверка.
Тэлеканал "Беларусь 1" дадае, што грузавік не праходзіў тэхагляд.