У Мінску гарэў Cadillac (фота)
05.09.2018 17:41
—
Разное

Фота: twitter.com/112by
У Мінску гарэў Cadillac 1992 года выпуску. Фота з месца здарэння, якое адбылося ў сераду, змясціла ў Twitter прэс-служба МНС. Легкавік быў прыпаркаваны каля аднаго з дамоў па вуліцы Маякоўскага. Агонь паспеў пашкодзіць маторны адсек і салон. Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі. Ніхто з людзей не пацярпеў. Цяпер спецыялісты будуць высвятляць прычыны ўзгарання.
Сайт sb.by дадае, што гаспадар легкавіка збіраўся яго прадаць. Ён мяркуе, што пад капотам з нейкай прычыны загарэлася паліва.