Асіповічы: хроніка здарэнняў
РАУС
На мінулым тыдні скрадзены ноўтбук у адміністрацыйным памяшканні ПНВУП “ГТИ”, бутэлька гарэлкі і пачак цыгарэт — у магазіне № 2 Ялізава Глускага райста, дызпаліва — з тэрыторыі мехдвара ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, мабільныя тэлефоны ў жыхаркі в. Канцы і асіпаўчаніна, 6 кіламетровых і 3 дарожныя знакі “Напрамак павароту” на 323,23 рубля — з аўтадарогі Р-91. 1 верасня паблізу в. Прудок затрыманы 21-гадовы бабруйчанін, які на аўтамабілі перавозіў 900 літраў нехарчовага этылавага спірту. 15 л брагі выяўлена ў жыхара Амінавіч. 3 чалавекі з рознымі траўмамі дастаўлены ў ЦРБ.
РАСК
Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да невядомай асобы, якая з будаўнічага вагончыка на тэрыторыі гандлёвага цэнтра, што будуецца па вул. Крыловіча, скрала шурупавёрт і шліфавальную машынку на 407 руб.
ДАI
Папярэджана 117 парушэнняў правіл дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты 3 нецвярозыя вадзіцелі, 10 бяспраўнікаў, 11 пешаходаў, 6 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 5 ДТЗ.
Дэпартамент аховы
За здзяйсненне дробных крадзяжоў і хуліганства прыцягнуты да адказнасці 6 чалавек, з’яўленне ў нецвярозым стане і парушэнне правіл ПДР — па 9, самагонаварэнне — 1, іншыя — 4.
РАНС
Адбылося 2 пажары. У в. Галынка агнём знішчаны дах, перакрыццё і маёмасць дома. У Вязаўніцы па вул. Рэвалюцыйнай — 30 “квадратаў” даху і 20 — пашкоджана.
IАЖіРС
Складзена 9 адміністрацыйных пратаколаў: па 3 — за парушэнне правіл лесакарыстання, незаконныя рыбалоўства і паляванне.