Очередной субботник в Осиповичском районе прошёл активно

Источник материала:  
05.09.2018 — Разное

Добраўпарадкаванне

Згодна з адпаведным планам-графікам, у першы дзень восені вяліся работы на фізкультурна-аздараўленчым комплексе з басейнам па вуліцы Юбілейнай у райцэнтры. Да Асіповіцкага ДУКВП “Водаканал” і КУДП “Капітальнае будаўніцтва” далучыліся работнікі райвыканкама, філіяла “Асіповіцкае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”. Разам займаліся навядзеннем парадку на прылягаючай да новабудоўлі тэрыторыі, уборкай памяшканняў — не за гарамі адкрыццё маштабнага спартыўнага аб’екта.

Адбывалася падчас суботніка добраўпарадкаванне і на замацаваных тэрыторыях ва ўстановах і прадпрыемствах горада і раёна — усяго ў важнай агульнай справе прынялі ўдзел больш за паўсотні арганізацый, каля паўтысячы землякоў.

Не засталіся без увагі і сельскія населеныя пункты, месцы масавага адпачынку. Убіралася смецце і апалая лістота, ліквідаваліся несанкцыянаваныя сметнікі, выкошвалася пустазелле, прыводзіліся ў належны стан дарогі і прыпыначныя пункты грамадскага транспарту.

←Горецкие и районные организации оказали материальную помощь детям более чем на 13 000 руб.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика