6 верасня ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е
05.09.2018 14:12
—
Разное
Фота: pixabay.com
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 6 верасня, інфармуе Белгідрамет.
Уначы пераважна па захадзе краіны, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, усходні, умераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад 11 да 17 вышэй за нуль. Удзень прагназуюць +21...+27 градусаў.