Падчас прыборкі на мінскім прадпрыемстве знайшлі сейф з патронамі (фота)
05.09.2018 15:24
—
Разное

Фота: guvd.gov.by
Нечаканая знаходка трапілася работнікам аднаго са сталічных прадпрыемстваў падчас прыборкі, піша прэс-служба УУС Мінгарвыканкама.
Яны знайшлі сейф, у якім былі патроны. Знойдзеныя боепрыпасы (70 патронаў) забрала следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца выкліку.
Следства высветліць разнавіднасць патронаў, а таксама іх прыдатнасць для стральбы.
Дарэчы, само прадпрыемства займаецца электронікай і абсталяваннем. Але работнікі паведамілі, што да 1996 года арганізацыя мела дачыненне да ваеннай прамысловасці.