"Круглый стол" с участием зарубежных писателей

Источник материала:  
05.09.2018 — Разное
>

"Круглый стол" с участием зарубежных писателей Да юбілейнага ХХV Дня беларускага пісьменства, што адзначаўся ў нядзелю, 2 верасня, сярод больш за 80 запланаваных мерапрыемстваў значыўся “круглы стол” з удзелам замежных пісьменнікаў. Літаратары з Казахстана, Ірана, Азербайджана, Карэі, Кыргызстана, Літвы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Татарстана, Украіны, нават з Эквадора сустрэліся з беларускімі майстрамі слова ў Іванаве напярэдадні асноўнага святкавання.

Міністэрства інфармацыі ў сацыяльных сетках Facebook, Twitter, Youtube арганізавала анлайн-трансляцыю. Глядзець яе маглі рэдакцыі ўсіх раённых СМІ.


“Круглы стол” праходзіў пад назвай “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. Латышскі аўтар Берэліс Гундзіс расказаў пра праект “Мы, Латвія — ХХ стагоддзе”. Гэта вялікая літаратурная серыя, праца над якой доўжылася чатыры гады. 13 латышскіх эрудзіраваных аўтараў апісвалі гісторыю ХХ стагоддзя. Унікальны праект, дзе кожны аўтар заставаўся сабой і адначасова расказваў пра пэўны адрэзак гісторыі Латвіі.


Зульфія Ханамава з Башкірыі. Пісьменніца і перакладчыца, яе творы гучаць і па-беларуску. Распавядала пра актыўную творчую лінію дзвюх нацый: “Кантакты нашых краін наладжаны па дамове аб супрацоўніцтве з 1999 года. Іглінскі раён у Башкірыі — месца кампактнага пасялення беларусаў. У сяле Балтыка дзеці ў пачатковых класах вывучаюць беларускую мову, на ёй чытаюць кнігі ў бібліятэцы. Дзейнічае народны калектыў “Сябры”.


Вялася размова пра кніжную і сеткавую літаратуру. Задача — працягваць развіваць зносіны паміж творцамі слова. Прыемна пачуць, што папулярызуюцца ў многіх краінах знакамітыя песняры нашага народа Я. Колас і Я. Купала. Выказваліся пажаданні, каб часцей гучала слова і беларускіх сучасных аўтараў за мяжой.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

←Белорусский лосось пользуется спросом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика