У Мінску легкавік на сустрэчнай паласе насмерць збіў матацыкліста
04.09.2018 22:10
—
Разное

Фота ДАІ
У ДТЗ у Мінску 4 верасня загінуў матацыкліст, паведамля БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінгарвыканкама.
Аўтааварыя адбылася на вуліцы Прыгараднай. Аўтамабіль КІА, якім кіравала 39-гадовая жанчына, выехаў на сустрэчную паласу. У гэты момант па дарозе насустрач легкавіку рухаўся матацыкл Yamaha.
Пры ДТЗ 43-гадовы матацыкліст памёр на месцы да прыезду "хуткай". Кіроўцу KІА даставілі ў лякарню.
Абставіны ДТЗ высвятляе следча-аператыўная група.