У Браслаўскім раёне маланка часткова разбурыла дом (фота)
04.09.2018 10:27
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Браслаўскім раёне ў вёсцы Малькі маланка часткова разбурыла дом. Здарэнне адбылося ў аўторак пасля 3-й гадзіны ночы. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, быў разбураны франтон, разбітыя вокны, пашкоджаная печка, маёмасць. Людзі (53-гадовы гаспадар, яго жонка і сын) самі пакінулі будынак, ніхто не пацярпеў.
Цяпер дом не прыдатны для пражывання. Сям'я была вымушаная часова пераехаць да сваякоў.
У мінулую ноч ўдары маланкі сталі прычынай трох пажараў у Гродзенскай вобласці. У вёсцы Руда Навагрудскага раёна гарэў жылы дом, у Іўеўскім і Шчучынскім раёнах — гаспадарчыя пабудовы.