Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку

Источник материала:  
04.09.2018 — Разное

Больш актыўна і плённа працаваць з адоранымі вучнямі, акцэнтаваць увагу на выніковасці ўдзелу ў навуковых і творчых конкурсах, палепшыць якасць выкладання прадметаў, ажыццявіць “рэвалюцыю” ў выніках тэсціравання выпускнікоў. Такія стратэгічныя задачы на блізкую перспектыву паставілі перад сабой педагогі Петрыкаўшчыны на мінулым тыдні ў час традыцыйнай раённай педагагічнай нарады.

Зразумела, праблемы адукацыі абмяркоўваліся шырэй і больш дэталёва. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька, якая агучыла перад удзельнікамі нарады абагуленую інфармацыю пра вынікі работы ў папярэднім навучальным годзе, спынялася на пытаннях развіцця дашкольнай адукацыі, у прыватнасці, на неабходнасці забеспячэння максімальнага паказчыку наведвальнасці дзецьмі дашкольных устаноў. Пакуль жа ахоп дашкольнай адукацыяй дзетак ва ўзросце ад трох да шасці гадоў складае 94 працэнты, у тым ліку ў сельскай мясцовасці – 89.

На кантролі ў кіраўніцтва аддзела знаходзяцца пытанні забеспячэння дзіцячых садкоў сродкамі навучання, змяншэння ўзроўню захваральнасці выхаванцаў, укамплектаванасці дашкольных устаноў медыцынскімі кадрамі, якая, дарэчы, складае толькі 79 %.

Што датычыць агульнай сярэдняй адукацыі, то апрача названых вышэй напрамкаў востра стаяць пытанні якасці працы з адоранымі вучнямі. У мінулым навучальным годзе, нагадаем, у раёне не было выпускнікоў-медалістаў, у папярэднім – усяго двое. Выпускнікі гэтага года паказалі ў ходзе экзаменаў горшыя вынікі, чым летась. А па выніках правядзення ЦТ раён увогуле заняў перадапошняе месца ў вобласці, хоць сярэдні бал і ўзняўся да мінулагодняга.

Святлана Сенька адзначыла, што самыя высокія вынікі паказалі выпускнікі гімназіі па гісторыі Беларусі (90 балаў) і нямецкай мове (86), Колкаўскай СШ па беларускай мове (88). Раённы ж рэйтынг па выніках тэсціравання ўзначальваюць гімназія, Колкаўская СШ і Пціцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа. Унізе табліцы – Курыціцкая СШ, Лучыцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа і СШ № 2.

12 сёлетніх выпускнікоў атрымалі на тэсціраванні нізкія балы – ад 3 да 10.

У цэлым няблага склаўся мінулы год для юных творцаў, навукоўцаў і спартсменаў. Сем дыпломаў атрымалі нашы школьнікі на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Тут вызначыліся вучні гімназіі, Брынёўскага сада-школы. Двое гімназістаў, выхаванцаў настаўніка Пятра Стральчэні сталі пераможцамі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні. Сем вучняў – з гімназіі і СШ № 1 – адзначыліся перамогамі ў абласной алімпіядзе.

16 дыпломаў – у капілцы перамог нашых школьнікаў у абласных і рэспубліканскіх конкурсах і канферэнцыях.

Святлана Сенька назвала школы, дзе горш наладжана праца з адоранымі вучнямі, і як вынік – адсутнасць прызавых месцаў на  алімпіядах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. На працягу шэрагу гадоў няма ў нас пераможцаў на рэспубліканскім конкурсе даследчых работ па вучэбных дысцыплінах.

У новым навучальным годзе актуальна будзе гучаць тэма прафесійнай падрыхтоўкі старшакласнікаў. Па звестках аддзела адукацыі, прафпадрыхтоўкай будуць ахоплены ўсе дзесяцікласнікі, акрамя вучняў профільных класаў. Каля ста старэйшых школьнікаў будуць займацца з верасня ў праграме прадмета “Працоўнае навучанне” па пяці спецыяльнасцях: швачка, гароднінавод, цясляр, трактарыст-машыніст, малодшая медыцынская сястра.

Што датычыць кадравага забеспячэння галіны адукацыі раёна, то сярод іншых праблем адной з важных Святлана Сенька назвала недастатковую замацавальнасць моладзі – паводле апошняга аналізу яна склала толькі каля 59 працэнтаў. А значыць, і кіраўніцтву аддзела, і адміністрацыям устаноў адукацыі, і хутчэй за ўсё грамадскім інстытутам трэба думаць, чым зацікавіць маладых настаўнікаў, каб яны заставаліся ў мясцовых школах і садках. Можа, ім трэба пасільна ці нават непасільна дапамагчы з жыллём, маральна і матэрыяльна стымуляваць, усяляк падтрымліваць іх ініцыятывы і асабіста дапамагаць іх рэалізоўваць. Зразумела, ёсць сярод моладзі розныя характары і тэмпераменты, рознае светаўспрыняцце, але відавочна адно – мае яна вельмі мала жыццёвага вопыту і слаба разбіраецца ў архітэктуры міжасабовых стасункаў у калектыве.

Традыцыйна самымі актуальнымі для першапачаткова бюджэтнай галіны адукацыі з’яўляюцца пытанні ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў. Праўда сучаснага жыцця ў тым, што новай мэблі, халадзільнікаў, вокан і дзвярэй усім не хопіць, і калектывы школ і садкоў імкнуцца адпавядаць сучасным патрабаванням у тым ліку з дапамогай іншых – бацькоў вучняў і выхаванцаў, арганізацый-шэфаў, вымушаны шукаць крыніцы даходаў у свае пазабюджэтныя фонды.

Толькі сёлета, па звестках аддзела адукацыі, спорту і турызму, на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года было прыцягнута каля 80 тысяч рублёў пазабюджэтных сродкаў і спонсарскай дапамогі, у тым ліку каля 6,8 тысячы – калектывамі гімназіі, 6,5 – СШ № 2, 6,1 – Галубіцкай, 3,1 – Капаткевіцкай, 2,9  – Бабуніцкай школ, па 3 тысячы – Ляскавіцкай школы і Пціцкага сада-школы, 2,1 – Конкавіцкага сада-школы.

Святлана Сенька выказала ўдзячнасць кіраўнікам гэтых і іншых устаноў, а таксама кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый за дапамогу ў вырашэнні многіх праблем школ і садкоў. На нарадзе лістамі падзякі адзначылі кіраўнікоў лясгасу, камунгасу і ААТ “Петрыкаўскі аграсервіс”, якія аказваюць значную дапамогу падшэфным установам адукацыі. Такія ж падзякі накіраваны і шэрагу іншых кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Узнагародны блок нарады працягнулі ўшанаванні работнікаў устаноў адукацыі ад імя кіраўніцтва ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, райвыканкама і райсавета дэпутатаў, аддзела адукацыі, спорту і турызму і галіновага райкама прафсаюза.

За падрыхтоўку пераможцаў заключнага этапа рэспубліканскай     алімпіяды прэміяй аблвыканкама адзначаны Пётр Стральчэня, настаўнік працоўнага навучання гімназіі.

Дырэктар Капаткевіцкай сярэдняй школы Наталля Камнацкая за перамогу ўстановы ў абласным конкурсе на лепшую арганізацыю работы па забеспячэнні якасці адукацыі навучэнцаў у мінулым навучальным годзе атрымала сертыфікат на камп’ютар.

Пераходныя кубкі і сертыфікаты на набыццё рознага абсталявання і рыштунку былі ўручаны кіраўнікам устаноў – пераможцаў аналагічнага раённага конкурсу ў сваіх групах устаноў адукацыі: гімназіі г. Петрыкава, Ляскавіцкай сярэдняй школы, Брынёўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы; дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Петрыкава, Капцэвіцкага дзіцячага сада. Названыя калектывы будуць занесены на Дошку гонару райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Таксама на нарадзе адзначылі пераможцаў раённай спартакіяды. Імі сталі калектывы Капцэвіцкай і Галубіцкай сярэдніх школ. Кіраўнікам названых устаноў былі ўручаны кубкі і спартыўны інвентар.

У праграме нарады былі выступленні кіраўнікоў устаноў адукацыі. Вопытам работы ў розных напрамках навучальна-выхаваўчага працэсу падзяліліся кіраўнікі Курыціцкага і Капаткевіцкага № 2 дзіцячых садкоў Аксана Кавальчук і Валянціна Паторская, гімназіі Людміла Хільман.

Маладое папаўненне ў педагагічнай сям’і раёна прадставіла на нарадзе сацыяльны педагог Ляскавіцкай школы Вольга Ючко. Ад імя старэйшых калег выступіла настаўнік гімназіі Святлана Кавальчук, фіналіст абласнога конкурсу “Лепшы класны кіраўнік”.

Канцэртныя нумары падрыхтавалі вучнёўскія і настаўніцкія калектывы ўстаноў адукацыі раёна.

У рабоце нарады прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп і начальнік абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання  і рэабілітацыі Таццяна Усава.

Пятро ШАДУРА.

Фота аўтара.

Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку

Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку
Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку
Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку
Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку
Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку
Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку
Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку

Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку

Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку

Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку

Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку

Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку

Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку

Ад стварэння ўмоў да эфектыўнага выніку

←Более тысячи паломников посетят посёлок Радунь в Вороновском районе: здесь похоронен раввин Хафец Хаим

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика