У Відзіборскай сярэдняй школe па традыцыі школьную лінейку адкрыў дырэктар школы Матусевіч Дзмітрый Міхайлавіч, які павіншаваў усіх прысутных з Днём ведаў і пажадаў вучням школы, настаўнікам поспехаў у гэтым навучальным годзе.
Шчырыя словы віншавання прагучалі ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага, які вучыўся ў гэтай школе, і галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Шаўчука.
Цёплыя словы выказаў дырэктар КСУП “Відзіборскі” Сяргей Фядосавіч Лахадынаў. Першакласнікам уручылі падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігу. Ад імя гасцей – спартыўны інвентар.
Вершы, песні, музыка, словы бацькоў, настаўнікаў – пазітыўны старт новага навучальнага года. Усім прысутным надоўга запомніцца гэты сонечны восеньскі дзень.
Вера Наскевіч,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце