Мужчына з рэўнасці "замініраваў" гатэль на Гродзеншчыне
03.09.2018 18:56
—
Разное

Фота: sk.gov.by
Рэўнасць падштурхнула гродзенца да ілжывага паведамлення пра замініраваны гатэль. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт.
З гатэля ў Гродзенскім раёне пасля паведамлення пра мініраванне былі эвакуяваныя больш за 40 чалавек — пастаяльцы і персанал.
Аднак абследаванне не выявіла выбуховага прыстасавання. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за заведама фальшывае паведамленне пра небяспеку.
Па іх словах, "тэлефонным мінёрам" быў 47-гадовы мужчына, чыя жонка адпачывала ў гэтым гатэлі. Ім кіравала, як мяркуецца, рэўнасць.
Расследаванне працягваецца.