У Белаазёрску Mercedes-Benz перакуліўся ў канал ГРЭС, кіроўца загінуў

Источник материала:  
03.09.2018 14:47 — Разное
У Белаазёрску Mercedes-Benz перакуліўся ў канал ГРЭС, кіроўца загінуў
Фота: photogoroda.com

У Белаазёрску Mercedes-Benz перакуліўся ў канал ГРЭС, 49-гадовы кіроўца загінуў. Як інфармуе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ўначы. Аўтамабілем кіраваў жыхар аграгарадка Малеч, у якога не было вадзіцельскага пасведчання. Ён выехаў за межы праезнай часткі, легкавік перакуліўся і апынуўся ў канале. 18-гадовы пасажыр, жыхар вёскі Спорава, шпіталізаваны.

Газета "СБ. Беларусь сегодня" са спасылкай на ДАІ дадае, што вадзіцель не саўладаў з кіраваннем на закругленні дарогі Р136 недалёка ад вёскі Новыя Пяскі. Адзначаецца, што пасажыр быў прышпілены рамянём бяспекі, ён атрымаў траўмы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Вядома, што раней кіроўца тройчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху. Апошні раз — у 2011-м, калі ехаў на машыне ў стане алкагольнага ап'янення і без пасведчання.

←В Пинском районе годовалая девочка разжевала средство от тараканов и попала в больницу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика