Фотарэпартаж з Дня беларускага пісьменства ў Іванаве
03.09.2018
—
Разное
>
На мінулых выхадных краіна адзначыла Дзень беларускай пісьменнасці. Сёлета ён стаў юбілейным, дваццаць пятым, і прайшоў на Палессі - у Іванаве.
«Традыцыі прыгожага пісьменства ў нашай краіне маюць даўнія карані», - пазначыў міністр інфармацыі А.М.Карлюкевіч. Менавіта таму гэтаму святу надаецца зараз вялікая павага - каб помнілі і не забывалі сваёй слаўнай гісторыі. Сёння аддаеца даніна павагі тым, хто ствараў беларускае мастацкае слова і пакінуў нам у спадчыну родную мову.
Акрамя афіцыйнай часткі на Дні беларускага пісьменства арганізатары падрытхавалі для гасцей даволі насычаную праграмму. Былі шматлікія выставы і гандлёвыя шэрагі, літаратурныя чытанні і канцэрты. «Пінскі веснік» таксама прыняў удзел у свяце, а канкрэтна ў фестывалі кнігі і прэсы, дзе ў павільёне СМІ Брэстчыны жадаючыя маглі пазнаёміцца з нашым выданнем.
Не абыйшліся ў Іванаве і без ушанавання знакамітых майстроў слова. Сёлета адзначаюцца шматлікія юбілеі беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх і наша зямлячка Яўгенія Янішчыц, 70-годдзе з дня нараджэння якой адзначаецца гэтай восенню.
Дзень беларускага пісьменства традыцыйна праходзіць на працягу дзвюх дзён. Дарэчы, 1 верасня, нашы мясцовыя літаратары, удзельнікі клуба «Пінчукі», наведаліся ў Іванава, кабсустрэцца з вучнямі мясцовых школ і пазнаёміць іх са сваёй творчасцю.
Асноўная частка мерапрыемстваў прыйшлася на 2 верасня, якое пачалося з пасадкі Саду малітваў і перадачы лампады і Благадатным агнём. Потым госці сканцэнтраваліся ля памятнага знака «Янова слова», які быў афіцыйна адкрыты на свяце. Падчас адкрыцця А.М.Карлюкевіч пажадаў беларусам паважаць роднае слова, сваю культуру і асветніцтва, а такі прыгожы і сімвалічны паматны знак толькі будзе нагадваць пра хуткаплыннасць часу, які патрэбна берагчы і шанаваць, як і роднае слова.
Урачыстае шэсце, прысвечанае 595-годдзю Іванава, сабрала не толькі дэлегацыі раёнаў Брэстчыны, а і гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства мінулых гадоў. У 1999 годзе кніжнае свята прайшло і ў Пінску. А потым гарадскі парк напоўніўся жыхарамі горада і гасцямі свята, для кожнага з якіх знайшліся забаўкі па густу.
На афіцыйным адкрыцці Дня беларускага пісьменства намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В.Петрышэнка быў зачытаны прывітальны адрас ад Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі. «Гэта свята - сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справядлівасці, з'яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху», - прагучала ў адрасе.
Час і Будучыня
Не абышлося без песень, танцаў і пастановак. У цікавай мастацка-тэатралізаванай дзеі «Малой радзіме пакланюся!» увасобіліся вечныя героі - Час, Мінулае, Сеняшняе і Будучыня. На рэспубліканскім свяце выступілі і пінскія артысты.
Сярод іх народны ансамбль танца «Пінская шляхта».
І узорны калектыў эстрадна-спартыўнага танца «Дарлінг».
Была ўзгадана і знакамітая «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча, адрывак з пастаноўкі якой паказалі на галоўнай сцэнеі артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы.
Напрыканцы ўрачыстай часткі прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Усяго сёлета ў ёй прынялі ўдзел больш за пяцьдзесят літаратараў, а узнагароду за сваю плённую працу ў 2017 годзе атрымалі толькі сем з іх. Сярод іх палешукі Георгій Марчук («Лепшы твор драматургіі»)
і Іван Штэйнер («Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»).
Акрамя таго радавалі гасцей сваёй творчасцю розныя калектывы і артысты Брэстчыны і краіны.
Увасабленне Напалеона Орды, які нарадзіўся на Іванаўскай зямлі.
Увасабленне каралевы Боны Сфорца, з просьбы якой у 1555 годзе а.г.Моталь Іванаўскага раёна атрымаў Магдэбургскае права.
Спяваюць "Беларускія песняры".
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С.Матульскі падараваў Іванаву кнігу «Буквар», якой у гэтым годзе споўнілася 400 гадоў.
Да таго ж менавіта ў святковы дзень прайшла цырымонія гашэння маркі і паштовага канверта, падрыхтаванных да XXV беларускага пісьменства.
Госці сышліся ў меркавані, што калі сённяшняе пакаленне беларусаў будзе з павагай адносіцца да сваёй роднай мовы, зберагаць сваю спадчыну, то нішто беларускае не згубіцца сярод шматлікіх сучасных плыняў у грамадскім жыцці.
Напрыканцы прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы эстафеты свята гораду Слоніму, якому мы жадаем, каб XXVI Дзень беларускага пісьменства быў яшчэ больш яскравы і насычаны падзеямі.
Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота аўтара