Уначы ў Мінску матацыкліст уцякаў ад даішнікаў і трапіў у ДТЗ

Источник материала:  
03.09.2018 09:23 — Разное
Уначы ў Мінску матацыкліст уцякаў ад даішнікаў і трапіў у ДТЗ
Здымак з архіву. Фота: pixabay.com

Уначы ў Мінску матацыкліст уцякаў ад даішнікаў і трапіў у ДТЗ. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, у 2:20 на скрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі Вал невядомы на матацыкле Yamaha парушыў правілы дарожнага руху. Патрабаванні супрацоўніка ДАІ аб спыненні ён праігнараваў і паехаў далей па Нямізе, праспекце Машэрава, вуліцах Куйбышава, Сурганава, Акадэмічнай, Сталетава, Запарожскай. Супрацоўнікі ДАІ ехалі за ім і патрабавалі спыніцца, матацыкліст працягваў ігнараваць патрабаванні, часам выязджаў на тратуар, на паласу сустрэчнага руху, праязджаў на чырвонае святло святлафора.

На Радыяльнай вуліцы "у выніку не выканання правілаў дарожнага руху" матацыкліст трапіў у ДТЗ і атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго шпіталізавалі. Высветлілася, што парушальніку 20 гадоў. Ён — жыхар сталіцы, нідзе не працуе. Раней неаднаразова парушаў правілы дарожнага руху, за што прыцягваўся да адказнасці. Два гады таму ўцякаў ад даішнікаў, але быў затрыманы, яго на год пазбавілі права на кіраванне транспартным сродкам. Якое пакаранне матацыкліста чакае на гэты раз, пакуль невядома. Праводзіцца праверка.

←ВТО и госзакупки: вопросы участия Беларуси на рынке большой торговли обсудят в Минске 3 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика