У Івацэвіцкім раёне расіянін на аўтамабілі ГАЗ пратараніў машыну ДАІ (фота)
31.08.2018 16:26
—
Разное

Фота: http://gaibrest.by
У Івацэвіцкім раёне расіянін на аўтамабілі ГАЗ пратараніў службовую машыну ДАІ ("Фольксваген Пасат"). Здарэнне адбылося каля 12:30 у пятніцу, 31 жніўня, на 161-м кіламетры аўтадарогі М-1/Е-30 "Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі". Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, аўтамабілем ГАЗ кіраваў 38-гадовы жыхар Смаленска. Сутыкненне было аўтамабіляў, якія рухаліся ў спадарожным накірунку. ДАІшнікі суправаджалі буйнагабарытную тэхніку, якая рухалася ў бок Мінска.
Ніхто з удзельнікаў ДТЗ не пацярпеў, высвятляюцца ўсе абставіны аўтааварыі.