Новы старшыня райвыканкама
31.08.2018
—
Разное
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў новыя кадравыя перастаноўкі. У выніку чаго Маладзечанскі райвыканкам узначаліць Юрый Горлаў, да гэтага часу — старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама.
У сваю чаргу на пасаду старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуру Дзяніса КОЛЕСЕНЯ. Да гэтага часу ён працаваў першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні.