Усе прыступкі п’едэстала
31.08.2018
—
Разное
На першынстве Беларусі па таэквандо, якое завяршылася надоечы ў Мінску, петрыкаўскія спартсмены заваявалі прызавыя ўзнагароды.
Па словах трэнера юных таэквандыстаў Міхаіла Сыцько, нашы байцы выступалі за абласную зборную.
Аліна Пінчук на гэтых спаборніцтвах заняла першае месца, Моніка Міцкевіч была другой, а Канстанцін Адаменка (на здымку справа) заваяваў бронзу.
П. ВАЛОДЗІН.
Фота з сацсетак.