Стала вядома, колькі будуць каштаваць падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

Источник материала:  
31.08.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Стала вядома, колькі будуць каштаваць падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

Пастановай урада ад 28 жніўня № 621 падыходы да аплаты за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі былі зменены. Згодна з дакументам, размешчаным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, цяпер яна складзе 0,2 базавай велічыні (Br 4,9) — пры засваенні зместу адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі (раней — у памеры іх кошту), і 0,5 базавай велічыні (Br 12,25) — пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі за І—XІ класы. Раней бацькі школьнікаў аплачвалі 50 % ад кошту адпаведных камплектаў падручнікаў і вучэбных дапамож-нікаў, прычым цэны на падручнікі маглі істотна адрознівацца ў розных класах. Устаноўленая плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ўносіцца да 1 кастрычніка бягучага года, паведамляе БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Ремонтируют технику к осеннему севу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика