Хлопчык з рэйса Масква-Рым суткі будзе пад наглядам беларускіх лекараў
30.08.2018 17:50
—
Разное

Фота: БЕЛТА
Сямігадовы пасажыр "Боінга", які ляцеў з Масквы ў Рым, суткі будзе заставацца пад наглядам беларускіх медыкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.
Хлопчык знаходзіцца ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай хірургіі. Яго пакінулі там на 24 гадзіны, каб выключыць верагоднасць апендыцыту або іншых цяжкіх захворванняў. Калі ўскладненняў не будзе выяўлена, хлопчыка адправяць у Рым, куды ён і адпраўляўся.
Як паведамлялася раней, сёння ў Мінску зрабіў вымушаную пасадку самалёт авіякампаніі "Аэрафлот", які ляцеў з Масквы ў Рым. Прычынай стала тое, што дзіця моцна занядужала.