Імяніннік разбушаваўся
30.08.2018
—
Разное
У адну з нядаўніх начэй ў Косаве былі пашкоджаны ажурныя бетонныя платы ў двух домаўладаннях мясцовых жыхароў, а таксама разбіта шкло ў адміністрацыйным будынку ААТ “Косаўскае МВА”. Па гарачых слядах удалося высветліць, што гэтыя “сляды” пакінуў пасля сябе мясцовы жыхар, малады мужчына, які ў той вечар… адзначаў свой дзень нараджэння.
Як стала вядома, гэты малады чалавек адзначаў дадзеную падзею – уласныя імяніны – у Косаве і ваколіцах каля горада. У ходзе "мерапрыемства" ўдзельнікі і галоўны віноўнік урачыстасці актыўна спажывалі моцныя напоі. Пасля ён рушыў адзін дадому. Але, відаць, каб дзень нараджэння запомніўся надоўга, імяніннік узяўся хуліганіць, разбіваць ажурныя платы, схапіў кавалак цэглы і шпурнуў у акно канторы Косаўскага МВА.
Зараз ён раскайваецца. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Вадзім ЖДАНЮК, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.