Нецвярозай маці ў дзіцячым садку не аддавалі дзіця, яна пачала хуліганіць
30.08.2018 14:44
—
Разное

Здымак з архіву.
У Лагойску нецвярозай маці ў дзіцячым садку не аддавалі дзіця, яна пачала хуліганіць. Як інфармуе начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Мілашэўскі, выхавальніцы звярнулі ўвагу на відавочныя прыкметы алкагольнага ап'янення. Узнік канфлікт. 31-гадовая жанчына напала на выхавальніц, "выкарыстала гвалт да супрацоўніц дзіцячага садка і пашкодзіла іх маёмасць".
Спрацавала кнопка ахоўнай сігналізацыі, прыехалі міліцыянеры. Жанчыну, якая паводзіла сябе агрэсіўна, затрымалі. У яе дзеяннях міліцыянеры бачаць прыкметы хуліганства, але прававую ацэнку дадуць супрацоўнікі Следчага камітэта.
Вядома, што адной з выхавальніц спатрэбілася меддапамога.