З'явілася відэа пажару на мэблевым цэнтры ў Мінску, знятае з дрона
30.08.2018 15:20
—
Разное

Фота: minsknews.by
Супрацоўнікі МНС абнародавалі відэаздымкі пажару ў будынку ААТ "Мінскмэбля".
Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося сёння каля 12-й гадзіны. Пажар узнік на даху адміністрацыйнага будынку і ахапіў плошчу каля 50 квадратных метраў. На барацьбу з ім выязджалі 19 пажарных машынаў.
Прычынай здарэння сталі агнявыя работы на даху, якія вяліся з парушэннем правілаў бяспекі. Рабочыя працавалі з балгаркай, іскры ад якой, як мяркуецца, і прывялі да пажару.