У выхадныя — пахмурна, але без ападкаў

Источник материала:  
30.08.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жыхары Нясвіжчыны ўжо на гэтым тыдні адчулі подых блізкай восені. У суботу і нядзелю будзе цяплей, чым у будзённыя дні, без істотнага ветру і даж-джу.

Сёння, 30 жніўня, удзень чакаецца +20…+22 °С, ноччу — да 14 градусаў цяпла. Будзе пахмурнае з праясненнямі надвор’е, ападкаў не прагназуецца.

У пятніцу, 31 жніўня — таксама воблачна з праясненнямі, удзень паветра прагрэецца да 26 градусаў вышэй за нуль, у начныя часы — да 17 са знакам “+”.

1 верасня, па дадзеных спецыялістаў, дажджу не прадбачыцца. На працягу дня будзе малавоблачна з праясненнямі. Удзень — +22…+25 °С, ноччу — +15…+17 °С.

Сонечная, з невялікай воблачнасцю, без дажджу, будзе і нядзеля. Паветра ўдзень прагрэецца, як і ў суботу, да тых жа +25 °С, ноччу — +15…+16 °С. Паўночна-ўсходні вецер складзе 3 — 5 метраў за секунду.

Не плануецца ападкаў і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак таксама будзе воблачна з праясненнямі. У дзённы час — +21…+24 °С, ноччу — да +16 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Прямые телефонные линии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика