У ДТЗ пад Полацкам загінуў пасажыр аўто
29.08.2018 21:25
—
Разное
Фота: ДАІ
ДТЗ з трагічным вынікам адбылося 29 жніўня каля 14-й гадзіны каля вёскі Ропна Полацкага раёна. 36-гадовы кіроўца "Шкоды" не справіўся з кіраваннем і вылецеў з дарогі, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
У абласной ДАІ ўдакладнілі, што легкавік ехаў з Наваполацка ў Полацк. На павароце кіроўца выехаў на правую ўзбочыну і страціў кантроль над аўто. У выніку "Шкода" вылецела на поле і перакулілася.
Пры ДТЗ ад траўмаў загінуў 27-гадовы пасажыр легкавіка.