У Слуцку абрынуліся арэлі, пацярпелі дзве 9-гадовыя дзяўчынкі
29.08.2018 12:45
—
Разное

Фота Алеся Дастанкі, kurjer.info
У Слуцку абрынуліся арэлі, пацярпелі дзве 9-гадовыя дзяўчынкі. Як інфармуе kurjer.info, здарэнне адбылося ў двары жылога дома. Пасля таго, як металічныя качэлі зламаліся, дзеці не толькі атрымалі траўмы, але і моцна перапалохаліся. Іх бацькі звярнуліся ў міліцыю. Цяпер праваахоўнікамі праводзіцца праверка, ідзе вызначэнне адказных. Ад цяжкасці траўмаў дзяцей залежыць, будзе гэта адміністрацыйная ці крымінальная адказнасць. Дарэчы, шпіталізацыя школьніцам не спатрэбілася.
Ёсць інфармацыя, што арэлі былі зламаныя ўжо ў той момант, калі дзяўчынкі да іх падыйшлі. Пра гэта маглі ведаць некаторыя жыхары дома, але яны не звярнуліся ў жыллёва-эксплуатацыйнае ўпраўленне.