Расіянка падчас язды на матацыкле ў Беларусі засунула нагу ў кола

Источник материала:  
29.08.2018 08:56 — Разное
Расіянка падчас язды на матацыкле ў Беларусі засунула нагу ў кола
Здымак з архіву.

Расіянка падчас язды на матацыкле ў Беларусі засунула нагу ў задняе кола. Дзяўчыну шпіталізавалі з адкрытым пераломам пяткавай косткі і шырокай скразной ранай ступні.

Як піша "Бабруйскі кур'ер", здарэнне адбылося каля 5-й гадзіны раніцы 27 жніўня на 18-м кіламетры аўтадарогі Асіповічы — Дараганава. Матацыклам "Мінск" кіраваў 22-гадовы жыхар аднаго з мясцовых аграгарадкоў. Яго аднагодка з падмаскоўных Мыцішчаў ехала ў якасці пасажыркі. У нейкі момант яна ўмудрылася засунуць левую нагу ў кола і атрымала цяжкую траўму.

Матацыкліст з месца здарэння ўцёк. Пазней яго затрымалі ДАІшнікі. Высветлілася, што ў маладога чалавека не было вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі.

←В чем депутаты убедились лично?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика