У Рэчыцы ўначы суседзі выратавалі з агня дзяцей і іх бабулю

Источник материала:  
29.08.2018 11:25 — Разное
У Рэчыцы ўначы суседзі выратавалі з агня дзяцей і іх бабулю
Фота: mchs.gov.by

У Рэчыцы ўначы 29 жніўня суседзі выратавалі з агня двух дзяцей і іх бабулю. Як інфармуе прэс-служба МНС, адным з суседзяў аказаўся ратавальнік, падпалкоўнік унутранай службы Уладзімір Клімовіч. Ён пачуў, як лопаецца шыфер на даху суседняга прыватнага дома, апраўнуўся і пабег на дапамогу. Да яго далучыўся яго былы калега, яшчэ адзін сусед Алег Варашылін. Яны зайшлі ў дом, які гарэў, і вынеслі спячых дзяцей — 8-гадовага хлопчыка і 4-гадовую дзяўчынку, а таксама вывелі жанчыну. Ніхто патрэбы ў меддапамозе не меў.

Агонь пашкодзіў дах дома на плошчы 80 квадратных метраў. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі.

←39-летний Витас вернулся в шоу-бизнес с космическим клипом. "Курлыкающего" певца почти не узнать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика