За минувшую неделю в Ушачском районе зарегистрировано 2 пожара

Источник материала:  
29.08.2018 — Разное

Два ўзгаранні

На мінулым тыдні ў раёне адбылося 2 пажары. У першым выпадку загарэўся будынак былой жывёлагадоўчай фермы ў Павуллі Вяркудскага сельсавета. У выніку здарэння пашкоджана каля 50 квадратных метраў даху. А ў ноч з пятніцы на суботу адбылося ўзгаранне жылога дома па вуліцы Мамкіна ў гарпасёлку. У доме пашкоджаны дах, сцены, маёмасць. У абодвух выпадках абышлося без ахвяр. Прычыны здарэнняў высвятляюцца.

Пра бяспеку – дзецям і бацькам

Прафілактычнае мерапрыемства ў рамках акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!” выратавальнікі правялі ў адной з буйных гандлёвых кропак гарпасёлка – ва ўнівермагу. Для дзяцей арганізоўвалі конкурсы, цікавыя віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці. За ўдзел у акцыі кожны атрымаў наглядную прадукцыю на тэму бяспекі. Бацькам жа ў чарговы раз нагадалі аб неабходнасці пастаяннага кантролю за дзецьмі.

←"Эй, начальники Минздрава, у вас совесть есть?"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика