28 жніўня ў горадзе Ганцавічы прайшла абласная нарада педагагічных работнікаў
28 жніўня ў горадзе Ганцавічы прайшла абласная нарада педагагічных работнікаў “Перспектыўныя накірункі развіцця сістэмы адукацыі Брэсцкай вобласці ў 2018/2019 навучальным годзе”.
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Васільевіч Ліс ў сваім выступленні адзначыў асноўныя праблемы сістэмы адукацыі вобласці, намеснік Міністра адукацыі Раіса Станіславаўна Сідарэнка ўручыла ўзнагароды педагогам і пазнаёміла педагагічную грамадскасць вобласці з перспектывамі развіцця. Дэлегацыя прадстаўнікоў Маскоўскага раёна горада Брэста мела магчымасць папрацаваць у секцыях па пытаннях нарматыўнага фінансіравання адукацыі ва ўмовах рэгіёна, аб арганізацыі прафесіянальнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй і прафесіянальнай адукацыі,забеспячэнне якасці адукацыі, праца з адоранымі вучнямі,выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, забеспячэнне здароўезберажэння.
Дырэктар ДУА “Сярэдняя школа №15 г.Брэста” Рошчына Людміла Васільеўна і настаўнік фізічнай культуры ДУА “Сярэдняя школа №23 г.Брэста”, метадыст ДУА “ Вучэбна-метадычнага кабінета Маскоўскага раёна г.Брэста” узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”.
|