З-за кавуна на мінскім рынку збілі мужчыну, ён памёр

Источник материала:  
28.08.2018 19:40 — Разное
З-за кавуна на мінскім рынку збілі мужчыну, ён памёр
Здымак з архіву. Фота: pixabay.com

У Мінску з-за кавуна збілі 37-гадовага мужчыну, ён памёр. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС г. Мінска Алена Свірыдава, здарэнне адбылося на адным рынкаў, які знаходзіцца па вуліцы Цеміразева. Мінчук звярнуўся да мужчыны, які на рынку "здзяйсняў утылізацыю сапсаваных кавуноў", спытаў, ці можна іх забраць. Можна меркаваць, што такога дазволу ён не атрымаў, узнік канфлікт і мужчына быў збіты. З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі (у пацярпелага быў пералом лобнай косткі) яго завезлі ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай дапамогі, дзе ён памёр.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання". Міліцыя высветліла, што зламыснікам з'яўляецца 39-гадовы жыхар Радашковічаў у Маладзечанскім раёне. Яго затрымалі. Высветлілася, што раней ён быў асуджаны. Мужчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

←Сколько можно заработать на яблоках из своего сада?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика