День белорусской письменности пройдёт в городе Иваново Брестской области

Источник материала:  
28.08.2018 — Разное
>

День белорусской письменности пройдёт в городе Иваново Брестской области Дзень беларускага пісьменства, прысвечаны тэме малой радзімы, пройдзе ў першыя выхадныя верасня. Сёлета свята прымае гасцей у горадзе Іванава на Брэстчыне. Ён выбраны невыпадкова: старажытны Янаў мае багатую гістарычную спадчыну і традыцыі.

Першы дзень супадае з Днём ведаў і прысвячаецца літаратуры. Адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка” сярод 12 таленавітых творцаў. У музейным комплексе імя Н. Орды разгорнецца “круглы стол” з удзелам замежных і беларускіх пісьменнікаў, прадстаўнікоў пасольстваў з 15 краін свету. Будзе дзейнічаць навукова-практычная канферэнцыя “Іванаўскія чытанні”. Чакае наведвальнікаў павільён Фестывалю кнігі і прэсы.


Другога верасня ў гарадскім парку Іванава адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Дня беларускага пісьменства. У ім прымуць удзел зоркі беларускай эстрады Ірына Дарафеева, Іскуі Абалян, “Беларускія песняры”, “PROвакацыя”, ансамбль “Бяседа”.
Адбудзецца прэзентацыя экспедыцыі “Дарога да святыняў” з удзелам святароў.


Напярэдадні свята ў Іванаве адкрыўся кніжны магазін “Верасень”. На яго паліцах прадстаўлены шырокі асартымент беларускай, дзіцячай, вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратуры. А таксама канцылярскія тавары і наборы для творчасці. Адметнасць магазіна ў тым, што з пяці тысяч найменняў літаратуры 15% складаюць кнігі беларускіх выдавецтваў.


Свята запрашае творцаў і аматараў цудоўнага.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ.

←Брестские железнодорожники вырыли тоннель, чтобы воровать дизтопливо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика