Молодой комбайнер «Маяка-Ушачского» Станислав Малахов первым в районе намолотил 700 тонн зерна

Источник материала:  
28.08.2018 — Разное

На жніве-2018 вызначыўся яшчэ адзін пераможца раённага спаборніцтва. На гэтым тыдні першым у раёне намалаціў 700 тон зерня камбайнер ДП “Маяк-Ушацкі” Станіслаў Малахаў. Сёлетняя ўборачная кампанія адметная для маладога механізатара – яму даверылі сучасны камбайн “Нью Холанд”. “На такім агрэгаце грэх не стаць рэкардсменам!” – кажуць многія, аднак усё ідэальна толькі на першы погляд. Высокапрадукцыйны камбайн з дзесяціметровай жняяркай спаўна рэалізаваць свае магчымасці можа на шырокіх, роўных, не засмечаных пустазеллем палях. На Ушаччыне ж большасць палеткаў – дробнаконтурныя, таму часам узнікалі і пэўныя цяжкасці. З самага пачатку жніва Станіслаў працаваў адзін, пазней дапамагаць яму стаў і старэйшы брат Дзмітрый.

Як адзначае Станіслаў, у яго поспехах у многім заслуга бацькі Аляксандра Аляксандравіча, вопытнага механізатара, які ў сельскай гаспадарцы шчыруе не адзін год: “З дзяцінства цягнуўся да тэхнікі і быў побач з бацькам, стаўшы дарослым, спасцігаў гэтую навуку будучы на жніве ў яго памочнікам на нашай радзіме ў КУСГП “Глыбачаны”, а потым ужо і самастойна сеў за штурвал камбайна. Прыслухоўваюся да парад бацькі і пры неабходнасці звяртаюся за дапамогай і зараз – працуем вось разам на жніве, толькі ён – на айчынным камбайне”.

Ушаноўвалі пераможцу прама ў полі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Т.Клімашэўская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М.Шаўчэнка. Лідар жніва атрымаў у падарунак майку і кепку з лагатыпам прафсаюза АПК, вымпел пераможцы, дыплом, а таксама грашовую прэмію.

Зрэшты, калі б у залік ішло ўсё намалочанае за прайшоўшы час, то С.Малахаў ужо быў бы “тысячнікам”. З пачатку сезона на “Нью Холандзе” ён убіраў цімафееўку і рапс у “Ільюшынскім”, а таксама намалаціў больш за 250 тон зерня ў Блізніцы суседняга раёна – мясцовая гаспадарка таксама ўваходзіць у інтэграцыйную структуру на базе Полацкага КХП.

Наступная планка ў раённым спаборніцтве для камбайнера – намалот у тысячу тон. Не выключана, што гэтая лічба можа пакарыцца маладому працаўніку, бо на ўчарашні дзень на яго рахунку было больш за 800 тон, намалочаных на ўшацкіх землях.

Вольга КАМАРКОВА.

←В жизни Зинаиде Васильевне везло на хороших людей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика