Перад вераснем

Источник материала:  
28.08.2018 — Разное

Перад вераснем

АД ДОБРАГА КОРАНЯ – ДОБРЫ ПАРАСТАК

У кожнага народа – свая гісторыя, свае карані і звычаі. Вядома, што большую частку ўражанняў чалавек выносіць са свайго дзяцінства. Таму становіцца зразумелым, што менавіта дашкольны ўзрост прадстаўляе спрыяльныя перспектывы фарміравання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў.

З чаго пачынаецца выхаванне патрыёта? З прывіцця любові да родных мясцін, месца, дзе нарадзіўся, яго гісторыі, людзей, хараства прыроды, бацькоўскага дома, краіны. Далучэнне выхаванцаў да культурных традыцый роднага краю – у ліку прыярытэтных накірункаў дзейнасці педагагічнага калектыву Шашкоўскага дзіцячага сада. У сваёй рабоце кіруемся народнай мудрасцю: «Ад добрага кораня – добры парастак».

І першае, з чаго пачалі закладваць карані, – гэта стварэнне ўмоў. Творча і натхнёна падышлі да афармлення ў групавых пакоях патрыятычных куткоў міні-экспазіцыі «Беларуская хатка».

Пры актыўным удзеле бацькоў выхаванцаў, таксама праведзенай акцыі «Скарбы бабулінага куфэрка», наша міні-экспазіцыя папоўнілася прадметамі побыту беларусаў, вырабамі з ільну, саломкі, дрэва, вышыванкамі. Адметным з’яўляецца тое, што ўсе гэтыя прадметы побыту з сем’яў. Імі карысталіся продкі нашых выхаванцаў. Цяпер пры наведванні музея дзеці маюць магчымасць не толькі пазнаёміцца з экспанатамі і прадметамі побыту беларусаў, але і паспрабаваць іх у дзеянні. Каб стварыць пэўны эмацыянальны настрой перад прыходам у музей, прапаноўваем дзецям апрануцца ў нацыянальныя беларускія ўборы. З вялікім задавальненнем у атмасферы мінулых часоў праходзяць тут «сустрэчы» з казкай, казачнымі героямі.

Нацыянальны каларыт прасочваецца ў арганізацыі сюжэтна-ролевых цэнтраў груп. Напрыклад, кафэ «Бульбашык» прапаноўвае стравы нацыянальнай кухні, прадметы мэблі і побыту выкананы з «папяровай лазы», аздоблены элементамі нацыянальнай вышыўкі. Для бацькоў і дзяцей у групах аформлена міні-бібліятэка беларускіх фальклорных і аўтарскіх твораў.

З мэтай паступовай і сістэмнай работы па выхаванні асноў нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі складзены план «Я жыву ў Беларусі і моцна гэтым ганаруся», распрацаваны цыкл заняткаў «Спадарыня Гісторыя распавядае». У метадычнай скарбонцы ўстановы дашкольнай адукацыі маюцца сцэнарыі свят і тэатралізаваных пастановак, тэматычныя альбомы серыі «Ведай, каток, свой родны куток».

Адным з выхаваўчых сродкаў, які дазволіў яскрава актывізаваць цікавасць дашкольнікаў да сваіх каранёў, да малой Радзімы, стала правядзенне народных святаў і абрадаў. Падчас падрыхтоўкі да іх выхаванцы атрымалі звесткі пра тое, як гэтыя святы адзначалі на Стаўбцоўшчыне.

Варта заўважыць, што ва ўстанове дашкольнай адукацыі арганізаваны адукацыйныя паслугі звыш базавага кампаненту. Мастацтва «Харэаграфія», «Вясёлы абцасік» садзейнічае авалодванню дзецьмі элементамі народнага танца. Развучаныя карагоды, танцавальныя кампазіцыі з поспехам выкарыстоўваліся падчас правядзення народных свят і забаў.

Не застаюцца ўбаку і нашы бацькі. Яны актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў, добрыя дарадцы і памочнікі. У рабоце з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў імкнёмся выкарыстоўваць цікавыя формы супрацоўніцтва, якія дазваляюць сфарміраваць адзіную педагагічную супольнасць. Гэта практыкумы, майстар-класы, падрыхтоўка выстаў, сумесны выраб атрыбутаў. З задавальненнем праводзяцца сумесныя краязнаўчыя падарожжы па цікавых мясцінах Стаўбцоўшчыны «Мы любім Беларусь». Сямейныя падарожжы дарослыя стараюцца сфатаграфаваць, прыносяць у групу фотаздымкі. Бацькі прымаюць удзел у пасяджэннях круглага стала «Скарбы роднага слова». Творчасць дарослых і дзяцей знаходзіць адлюстраванне ў цікавых выставах, у незвычайна аформленых плакатах, створаных сумесна з дзецьмі, «Свет вачыма дзяцей», «Мая Беларусь».

Пройдзе час, і мае дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. Я ўпэўнена, што сярод маіх дзяцей будучы хлебароб, які стане пераможцам на «Дажынках», магчыма, кулінар, рэцэптамі якога будуць карыстацца нашы нашчадкі. А можа, сярод маіх хлопчыкаў і дзяўчынак будучы вынаходнік, які здолее зрабіць новае адкрыццё, або гімнаст, які будзе праслаўляць нашу краіну на Алімпійскіх гульнях.

Таму менавіта цяпер мы робім маленькія крокі вялікай справы да выхавання ў дзяцей пачуцця патрыятызму, разам фарміруем асобу з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якая здольна ўсвядоміць уласную адказнасць за лёс Радзімы.

Людміла БІЗГЕНЬ,выхавацель Шашкоўскага дзіцячага сада

 

У СПІСЕ – ШМАТДЗЕТНЫЯ СЕМ’І

У раёне аказваецца матэрыяльная дапамога сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, для падрыхтоўкі да новага навучальнага года.

Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на пачатак бягучага тыдня выплаты праведзены 507 сем’ям для 1014 школьнікаў на агульную суму 50 700 рублёў. На кожнаага вучня выплачваецца 50 рублёў.

Тыя сем’і, якія яшчэ не падалі дакументы, могуць скарыстаць гэтае права да сярэдзіны верасня і атрымаць фінансавую падтрымку дзяржавы.

 

ВЕБІНАР ДЛЯ ПЕДАГОГАЎ

Мінскі інстытут развіцця адукацыі ў рамках метадычных жнівеньскіх мерапрыемстваў правёў семінар у дыстанцыйнай форме.

Анлайн-семінар адбыўся ў гімназіі № 1 з запрашэннем метадыстаў упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, кіраўнікоў, намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце і розных катэгорый педагогаў устаноў адукацыі і дадатковай адукацыі.

Вебінар даў магчымасць у дыстанцыйнай форме пазнаёміць кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі з нарматыўным прававым і навукова-метадычным забеспячэннем адукацыйнага працэсу ў новым навучальным годзе.

 

З ЭКСКУРСІЯЙ ПА МАСКВЕ

Выдатны падарунак ад Беларускага дзіцячага фонду атрымала сям’я Васільевых з дзіцячага дома сямейнага тыпу – паездку ў Маскву з пражываннем, харчаваннем і экскурсійнай праграмай.

Восем дзяцей у суправаджэнні бацькоў на працягу тыдня знаёміліся са славутасцямі Масквы – сучаснай інфраструктурай, гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі. У Маскве, горадзе з 850-гадовай гісторыяй, ёсць шмат месцаў, якія турысты стараюцца паглядзець: ад помнікаў са шматгадовай гісторыяй да галерэй сучаснага мастацтва. Найперш, гэта такія сусветна вядомыя славутасці, як Крэмль і Красная плошча. Ды і змена абстаноўкі для малых ужо было падзеяй, а тым больш трапіць у такі мегаполіс. Шматдзетная сям’я атрымала асалоду і ад камфорных умоў пражывання, адпачынку ад паўсядзённых дамашніх клопатаў на агародзе і ў доме.

На памяць аб Маскве засталіся сувеніры, фотаздымкі і, зразумела, уражанні, якія запомняцца на ўсё жыццё. Цяпер школьнікі рыхтуюцца да новага навучальнага года, а бацькі стараюцца забяспечыць іх усім, каб дзеці спаўна адчулі радасць першавераснёўскага свята і Дня ведаў.

Пр

←Клеймо - бренд отрасли: ювелиры ожидают снятия единственного барьера в торговле украшениями

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика