У Брэсце міліцыянеры знайшлі 10-гадовага хлопчыка, якога шукалі з нядзелі
27.08.2018 18:39
—
Разное

Фота: http://uvd.brest.gov.by/
У Брэсце міліцыянеры знайшлі 10-гадовага хлопчыка, якога шукалі з нядзелі. Руслан Цап сышоў з дому ў нядзелю (ён жыве ў мікрараёне Кавалёва па вуліцы Маставая) і не вярнуўся. Як інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама, апошні раз хлопчыка бачылі каля 16-й гадзіны 26 жніўня каля рынку "Юбілейны". Праваахоўнікі звярталіся па дапамогу да грамадзян у пошуку Руслана Цапа. Аднак у выніку яго заўважылі супрацоўнікі патрульна-паставой службы.