2 верасня ў г. Іванава Брэсцкай вобласці адбудзецца свята Дня беларускага пісьменства.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
2 верасня 2018 г.
г. Іванава
29 жніўня – 2 верасня 2018 года – Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў”
з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
г. Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор – г. Лагойск – в. Малыя Ляды (Смалявіцкі раён) – г.п. Свіслач (Пухавіцкі раён) – г.п. Рудзенск (Пухавіцкі раён) – г. Дзяржынск – г. Клецк – Святое Поле каля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета (Баранавіцкі раён) – г.п. Ружаны (Пружанскі раён) – г.п. Целяханы (Iвацэвiцкi раён) – г.п. Лагішын (Пінскі раён) – г. Іванава Брэсцкай вобласці.
ПРАГРАМА СВЯТА
1 верасня
09.00–10.00 — ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Іванава” (вул.Савецкая, 78)
Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў “Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа”.
Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам
10.30-10.50 — Універмаг (вул. Савецкая, 79)
Урачыстае адкрыццё кніжнага магазіна “Верасень”
Арганізатары – Міністэрства інфармацыі, ААТ “Белкніга”
10.00-12.00 — ДУК “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І.Панфёрава” (вул.Першамайская, 5)
“З любоўю да роднага слова”. Падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу сярод бібліятэк па папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў.
Галерэя гістарычных асоб “Беларускія асветнікі – першадрукары”.
Выстава-хроніка “І будуць словы землякоў гучаць над роднаю старонкай”.
Арганізатар – Іванаўскі райвыканкам
10.00-14.00 — Пляцоўка амфітэатра ў гарадскім парку
Конкурсная праграма ХХІІ абласнога свята-конкурсу духавой музыкі “Фанфара-2018”
Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам, ДУК “Брэсцкі АГКЦ”, Іванаўскі райвыканкам
12.00–14.00 — ДУК “Раённы музейны комплекс імя Напалеона Орды” (в. Варацэвічы, вул. Крупскай, 36)
Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”.
Арганізатары – Міністэрства інфармацыі, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, ВРУП “Мастацкая літаратура”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
12.00–20.00 — Плошча Кастрычніка
ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ
Павільёны:
“Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь” (лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, кнігі для дзяцей і юнацтва, энцыклапедычная літаратура, альбомы, экспазіцыя перыядычных выданняў Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”);
“Слова пісьменніка” (прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі);
“Добрая кніга – дзецям” (прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны);
“Друкарскі двор XVI стагоддзя”.
Праекты:
кнігі – пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”;
кнігі пісьменнікаў-юбіляраў.
Прэзентацыя выставачнага праекта “Янка Купала. Жалейка”, прымеркаванага да 110-годдзя выхаду першага паэтычнага зборніка Я.Купалы.
Правядзенне грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”.
Прэзентацыя творчых праектаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь “PROчытанне”, “Літаратура ў мастацтве”.
Выстаўка абласных і раённых СМІ.
Святочны гандаль кнігай.
Арганізатары – Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная кніжная палата Беларусі, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь
12.00–20.00 — ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (вул. Савецкая, 50а)
Выстаўка “Беларускі буквар: сувязь пакаленняў”, прысвечаная 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар” і Году малой радзімы.
Выстаўка галаграм старадрукаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: “Біблія” Ф.Скарыны (Прага, 1517–1519), “Евангелле” П.Мсціслаўца (Вільня, 1575), “Новы Запавет і Псалтыр” (Куцеін, 1652).
“Беларусы. Арт-пазітыў”. Выстаўка малюнкаў вядомага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў, аглядальніка газеты “СБ. Беларусь сегодня” Алега Карповіча.
Фотадакументальная выстаўка, прысвечаная юбілейным датам паэм Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.
Літаратурна-дакументальная выстаўка “Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім “Я”…”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.
“Напісанае застаецца”. Выстаўка кніг з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага.
Арганізатары – Міністэрства культуры, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага
12.00–18.00 — ДУК “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І.Панфёрава” (вул. Першамайская, 5)
Навукова-практычная канферэнцыя“Іванаўскія чытанні”.
Арганізатары – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства інфармацыі, Іванаўскі райвыканкам
14.00–16.00 — ДУК “Мотальскі музей народнай творчасці” (аг. Моталь, вул. Леніна, 29)
Краязнаўчыя чытанні па рукапісе Марыі Саковіч “Сяляне мястэчка Моталь і іх песні” (1877 год).
Выстава “Таямнічая мова кнігі” (з фондавай калекцыі “Друкаваныя выданні”)
Арганізатар – Іванаўскі райвыканкам
12.00–19.00 — Пляцоўка вакол ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (вул. Савецкая, 50а)
Праект “Майстры Брэстчыны”.
Выстава-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Брэсцкай вобласці, майстар-класы па традыцыйных рамёствах.
Тэатралізаванае прадстаўленне “Запрашаем да Мэйты” (лабурская карчма)
Арганізатар – Брэсцкі аблвыканкам
12.00–19.00 — вул. Савецкая, вул. Карбышава
Праект “Вулічныя музыкі”
Арганізатар – Іванаўскі райвыканкам
Пляцоўка каля ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”
(вул. Савецкая, 50а)
16.00–18.00 — “Янаўскія замалёўкі”. Музычна-паэтычныя чытанні на балконах горада.
Арганізатар – Іванаўскі райвыканкам
18.00–20.00 — ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (вул. Савецкая, 50а)
Фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году малой радзімы ў Беларусі.
Арганізатары – Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”
18.00–18.30 — Пляцоўка ў гарадскім парку
Закрыццё абласнога пленэра разьбяроў
Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам, ДУК “Брэсцкі АГКЦ”, Іванаўскі райвыканкам
18.00–19.00 — Пляцоўка каля ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (вул. Савецкая, 50а)
Этнадыскатэка “Палескія вытылінгічы”
Арганізатар – Іванаўскі райвыканкам
17.30–18.00 — Вул. Савецкая
Хрэсны ход да Храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ўдзельнікаў Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
Арганізатары – Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам
18.00–20.00 — Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы (плошча Кастрычніка, 1)
Малебен у Храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Перадача Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.
21.00–22.30 — Санаторый “Алеся”
Духоўна-асветніцкая сустрэча ўдзельнікаў экспедыцыі з жыхарамі аграгарадка Адрыжын, вёскі Махро, персаналам і адпачываючымі санаторыя “Алеся”
Арганізатары – Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам
2 верасня
08.15–8.45 — ДУА“Яслі-сад № 4г. Іванава” (вул.Савецкая, 78)
Пасадка Сада Малітвы.
09.00–10.30 — Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы (плошча Кастрычніка, 1)
Божая Літургія ў Храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Перадача Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.
Арганізатары – Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам
11.00-11.20 — Вул. 17 Верасня
Адкрыццё памятнага знака, прысвечанага XXV юбілейнаму Дню беларускага пісьменства ў Іванава.
Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам
11.20–11.55 — Вул. Савецкая, 17 Верасня, Першамайская, Леніна, Кірава
Урачыстае шэсце, прысвечанае 595-годдзю горада Іванава, XXV юбілейнаму Дню беларускага пісьменства.
Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам
12.00-13.40 — Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)
УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXV ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята.
Мастацка-тэатралізаваная дзея “Малой радзіме пакланюся!”.
Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
Арганізатар – Міністэрства інфармацыі
12.00–20.00
Плошча Кастрычніка
ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ
Павільёны:
“Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь” (лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, кнігі для дзяцей і юнацтва, энцыклапедычная літаратура, альбомы, экспазіцыя перыядычных выданняў Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”);
“Слова пісьменніка” (прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі);
“Добрая кніга – дзецям” (прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны);
“Друкарскі двор XVI стагоддзя”.
Праекты:
кнігі – пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”;
кнігі пісьменнікаў-юбіляраў.
Прэзентацыя выставачнага праекта “Янка Купала. Жалейка”, прымеркаванага да 110-годдзя выхаду першага паэтычнага зборніка Я.Купалы.
Правядзенне грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”.
Прэзентацыя творчых праектаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь “PROчытанне”, “Літаратура ў мастацтве”.
Выстаўка абласных і раённых СМІ.
Святочны гандаль кнігай.
Арганізатары – Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная кніжная палата Беларусі, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь
12.00–20.00 — ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый” (вул. Савецкая, 50а)
Выстаўка “Беларускі буквар: сувязь пакаленняў”, прысвечаная 400-годдзю першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар” і Году малой радзімы.
Выстаўка галаграм старадрукаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: “Біблія” Ф.Скарыны (Прага, 1517–1519), “Евангелле” П.Мсціслаўца (Вільня, 1575), “Новы Запавет і Псалтыр” (Куцеін, 1652).
“Беларусы. Арт-пазітыў”. Выстаўка малюнкаў вядомага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў, аглядальніка газеты “СБ. Беларусь сегодня” Алега Карповіча.
Фотадакументальная выстаўка, прысвечаная юбілейным датам паэм Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.
Літаратурна-дакументальная выстаўка “Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім “Я”…”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.
“Напісанае застаецца”. Выстаўка кніг з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага.
Арганізатары – Міністэрства культуры, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага
12.00–15.00 — ДУК “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І.Панфёрава” (вул.Першамайская, 5)
“Брэстчына турыстычная запрашае…”. Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Брэсцкага рэгіёна
Арганізатары – Міністэрства спорту і турызму, Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам
14.00-15.30
Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)
“Бачу Беларусь такой…” Літаратурна-мастацкая дзея
Арганізатар – ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
14.30–14.40
Ля будынка пошты
(вул. Піянерская, 5)
Гашэнне маркі і паштовага канверта, прысвечаных XXV Дню беларускага пісьменства ў Іванаве.
Арганізатар – Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Іванаўскі райвыканкам
14.30-16.00
г. Іванава, в. Ляскавічы, аг. Моталь, Яечкавічы
Духоўна-асветніцкія сустрэчы з удзельнікамі экспедыцыі “Дарога да Святыняў” у Нядзельнай школе г. Іванава, ва ўстанове аховы здароўя “Іванаўская ЦРБ”, у Нядзельнай школе в. Ляскавічы, Доме культуры вёсак Моталь, Яечкавічы
Арганізатары – Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам
15.30-15.45
Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)
Урачыстая цырымонія перадачы эстафеты свята гораду Слоніму Гродзенскай вобласці.
Арганізатар – Міністэрства інфармацыі
15.45-17.00
Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)
“Мы – разам!” Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Арганізатар – Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі
10.00–18.00
Пляцоўка каля ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”
(вул. Савецкая, 50а)
Праект “Майстры Брэстчыны”.
Выстава-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Брэсцкай вобласці, майстар-класы па традыцыйных рамёствах.
Арганізатар – Брэсцкі аблвыканкам
10.00–22.00
Вул. Кірава, Карбышава
Праект “Брэсцкія панадворкі”.
Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам, Брэсцкi абласны саюз спажывецкiх таварыстваў, гаррайвыканкамы
10.00–22.00
Вул. Леніна, гарадскі парк
Кірмаш беларускіх прадпрыемстваў.
Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам, Брэсцкі абласны саюз спажывецкiх таварыстваў,камітэт эканомікі Брэсцкага аблвыканкама,гаррайвыканкамы
10.00–22.00
Гарадскі парк
Свята-фэст беларускай кухні і беларускай прадукцыі.
Арганізатары – Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам
12.00–20.00
вул. Савецкая, вул. Карбышава
Праект “Вулічныя музыкі”.
Арганізатар – Іванаўскі райвыканкам
14.00–16.00
Гарадскі стадыён
(вул. Савецкая, 24)
Футбольны матч 12 тура Чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе (каманды г. Іванава і Баранавіцкага раёна)
Арганізатары – Міністэрства спорту і турызму, Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам
16.00–17.00
Гарадское вадасховішча
Прэзентацыя фестывалю воднага турызму “Мотальская рэгата”, злёту аматараў воднага турызму “Днепрабугская эстафета”
Арганізатары – Міністэрства спорту і турызму, Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам
16.00–18.00
ДУК “Іванаўскі раённы Цэнтр культуры і народных традыцый”
(вул. Савецкая, 50а)
Заключны канцэрт і ўзнагароджванне пераможцаў ХХІІ абласнога свята-конкурсу духавой музыкі “Фанфара-2018”
Арганізатары – Брэсцкі аблвыканкам, ДзУК “Брэсцкі АГКЦ”, Іванаўскі райвыканкам
17.00–19.00
Спартыўныя пляцоўкі ў гарадскім парку
Таварыскія сустрэчы аматараў міні-футбола і валейбола.
Паказальныя выступленні выхаванцаў маладзёжнага спартыўнага клуба “Асахі” (каратэ-до).
Арганізатары – Міністэрства спорту і турызму, Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам
20.00–22.00
Галоўная сцэнічная пляцоўка (гарадскі парк)
ЗАКРЫЦЦЁ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Канцэрт майстроў мастацтваў “Льецца песня над Палессем”.
Арганізатары – Міністэрства інфармацыі, Брэсцкі аблвыканкам, Іванаўскі райвыканкам