У Брэсцкім раёне пры мантажы даху загінуў мужчына
27.08.2018 16:41
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Брэсцкім раёне пры мантажы даху загінуў мужчына. Ён зваліўся з рыштаванняў і пазней памёр у бальніцы. Як інфармуе "СБ. Беларусь сегодня", здарэнне адбылося 25 жніўня ў вёсцы Знаменка. Загінулы дапамагаў у мантажы даху свайму знаёмаму.
Вядома, што мужчыне было 44 гады. Следчы камітэт па гэтым факце праводзіць праверку.
24 жніўня здарэнне адбылося ў Бярозе. Там п'яны мужчына, які наведаў знаёмага, страціў раўнавагу і зваліўся з пляцоўкі трэцяга паверху на першы. Пацярпелага з траўмамі шпіталізавалі. У яго было 2,8 праміле, інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.