На пінчука, які біўся з даішнікам, у лякарні надзелі кайданкі (відэа)
27.08.2018 12:35
—
Разное
Кадр з відэа
На пінчука, якога прыдушыў інспектар ДАІ, у лякарні надзелі кайданкі, піша 1reg.by. Гэта адбылося пасля таго, як мужчыну вярнулі ў прытомнасць.
Як паведамлялася раней, здарэнне адбылося 26 жніўня падчас эвакуацыі няправільна прыпаркаваных аўтамабіляў. Мужчына запатрабаваў ад інспектара паказаць пасведчанне і атрымаў адмову. Сварка перарасла ў бойку, падчас якой даішнік ужыў удушальны прыём, ад якога пінчук страціў прытомнасць. Па словах відавочцаў, ён перастаў дыхаць, а з рота пайшла кроў.
Сведкі здарэння выклікалі "хуткую", якая даставіла мужчыну ў лякарню.