Жыхары Ракаўцаў расказалі аб сваіх праблемах
27.08.2018
—
Разное
У Смаргонскім раёне праводзяцца сустрэчы з людзьмі па месцы іх жыхарства. Адна з іх прайшла нядаўна ў аграгарадку Ракаўцы.
Месцам размовы быў абраны клуб. Жанчыны выказаны свае заўвагі, прапановы першаму намесніку старшыні райвыканкама Сяргею Мядзвецкасу, прасілі яго дапамагчы ў вырашэнні некаторых пытанняў. Яны тычыліся нарыхтоўкі дроў на зіму, карэкціроўкі руху рэйсавага аўтобуса, выдзялення сенакосу, здачы малака, рамонту вуліцы і г. д.
Сяргей Тадэвушавіч уважліва выслухаў людзей, па некаторых пытаннях даў неабходныя тлумачэнні, паабяцаў дапамогчы ў вырашэнні гаспадарчых праблем.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.