Пажар на Альманскіх балотах лакалізавалі
26.08.2018 17:51
—
Разное

Фота: mlh.by
Пажар на Альманскіх балотах цалкам лакалізаваны, паведамляе сайт Міністэрства лясной гаспадаркі. Паводле інфармацыі ведамства, на тушэнні пажару працавала болей за сотню работнікаў лясной аховы, некалькі адзінак гусенічных балатаходаў, а таксама авіяцыя МНС.
Узгаранне выявіў 24 жніўня дырэктар Палесскага лясгасу падчас патрулявання тэрыторыі. Работнікі лясной аховы адразу пачалі тушыць пажар, а 25 жніўня на дапамогу прыйшла авіяцыя МНС. Збіць агонь было складана праз сухое надвор’е і моцны вецер.
Мяркуецца, што прычынай пажару магла стаць незатушаная цыгарэта: у гэтых мясцінах часта бываюць збіральнікі ягадаў.