У панядзелак у Беларусі будзе дажджлівае надвор’е
26.08.2018 12:52
—
Разное
Фота: "Мінск-Навіны"
У бліжэйшыя суткі, 27 жніўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Пройдуць дажджы, якія месцамі будуць моцныя. Таксама ў асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Вецер — паўночны ўмеркаваны, пры навальніцах — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 10-16 градусаў, на паўднёвым усходзе — да +19. Удзень будзе 18-24 градусы за знакам плюс. Пры гэтым на паўднёвым усходзе захаваецца гарачыня — плюс 25-30, а на поўначы стане халодна — толькі 15-17 вышэй за нуль, паведамляе рэсурс pogoda.by