У аварыі пад Смаргонню пацярпеў 11-гадовы школьнік
26.08.2018 13:48
—
Разное

Фота: ДАІ
У аварыі пад Смаргонню пацярпеў 11-гадовы школьнік. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, ДТЗ адбылося ў другой палове дня 25 жніўня. Жыхарка Мінскай вобласці была за рулём “Рэно Шафран” і на 3-м кіламетры аўтадарогі Вішнёва — Рацэвічы з’ехала ў кювет. Там машына ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва.
Дзіця знаходзілася на заднім сядзенні і было прышпіленае, але ж удар трапіў у яго бок, таму хлопчык атрымаў траўму галавы.
Па факце дарожнага здарэння праводзіцца праверка.