Другія суткі гараць Альманскія балоты, пажар тушаць 160 чалавек

Источник материала:  
26.08.2018 10:42 — Разное
Другія суткі гараць Альманскія балоты, пажар тушаць 160 чалавек
Пажар на Альманскіх балотах. Фота: МНС

Другія суткі гараць Альманскія балоты, што ў Столінскім раёне. Як паведамляе прэс-служба МНС, тушэннем пажару цяпер займаюцца 160 чалавек — гэта і выратавальнікі, і супрацоўнікі дзяржаўнай лясной аховы. У аперацыі задзейнічаная авіяцыя МНС — верталёт Мі-8 зрабіў 24 скіды вады, самалёт Ан-2 — 17 скідаў.

Спецыялісты адзначаюць, што тушэнне пажару ўскладняецца адсутнасцю пад’язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Станам на 6.00 нядзелі плошча пажару складала 0,5 га.

Таксама працягваецца пажар на тарфяніку ля вёскі Дакудава Лідскага раёна. Там працуюць 54 выратавальнікі і 101 прадстаўнік суб’ектаў гаспадарання. На сённяшнюю раніцу плошча пажару была 0,7 га.

←"Я не Шарапова, я - Соболенко!" Первая ракетка Беларуси - о кумирах детства и дебютном титуле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика