Ратавальнікі злавілі ў Мінску каралеўскую малочную змяю Кэмпбела (фота, відэа)
25.08.2018 19:22
—
Разное

Фота: МНС
У Мінску ў раёне вуліцы Мірашнічэнкі злавілі змяю. Пра гэта паведамляе ў сацсетках прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Злоўленую рэптылію адвезлі ў заапарк. Яго работнікі паведамілі, што гэта каралеўская малочная змяя Кэмпбэла і пагадзіліся яе прытуліць.
За апошнія паўмесяца гэта другі выпадак, калі ў Мінску ловяць збеглых змеяў. 15 жніўня ў раёне вуліцы Убарэвіча на тэрыторыі дзіцячага садка работнікі МНС злавілі чатырохметровага пітона. Яго гаспадара аштрафавалі на 490 рублёў.